ЛІРА-ЭПАС УЛ.ДУБОЎКІ Ў КАНТЭКСЦЕ ЎЗВЫШАНСКАЙ 12 (Белоруссия)

СодержаниеУВОДЗІНЫ 2
ГЛАВА І. ІДЭЙНА-ЭСТЭСТЫЧНАЯ ПРАГРАМА "УЗВЫШША" 5
1.1. Ідэйна-мастацкая платформа літаратурнага аб'яднання 5
1.2. Сімволіка "Узвышша" і мастацкая традыцыя 8
ГЛАВА ІІ. ЛІРА-ЭПАС УЛ.ДУБОЎКІ Ў КАНТЭКСЦЕ ЎЗВЫШАНСКАЙ 12
2.1. Мастацкія асаблівасці паэмы "Штурмуйце будучыні аванпосты" 12
2.2. Паэма Ул.Дубоўкі "І пурпуровых ветразяў узвівы" 19
2.3. Асаблівасці паэмы "Кругі" 24
ЗАКЛЮЧЭННЕ 27
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 29

ВведениеУладзімір Дубоўка - адзін з пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. І адзін з прадаўжальнікаў невынішчальнай народнай традыцыі - займацца творчасцю словам, тварыць свет словамі.
Амаль такую ж думку ў адносінах да творчасці Дубоўкі пацвярджае і Л. Дранько-Майсюк, калі гаворыць: "Ён - першы з нашых паэтаў, які навукова ўсвядоміў, што Беларус - краіна вербальная, краіна слоў, таму Ягоныя артыкулы пра мову і цяпер гучаць як паэмы" [7, с. 39].
Актуальнасць тэмы курсавой работы базіруецца на тым, што беларускі культурна-эстэтычны і лігаратурны фенамен 1920-х гг. для нас яшчэ дагэтуль застаецца ў пэўным сэнсе мала расчытаным i загадкавым, хоць за апошняе дзесяцігоддзе беларускімі гісторыкамі і літаратуразнаўцамі зроблена нямала ў справе пераадолення трывала ўгрунтаваных у свядомасць рэвалюцыйна-сацыялізатарскіх стэрэатыпаў. I чым далей адсоўваецца ад нас той час, тым больш актуальным падаецца глыбокая і адэкватная расшыфроўка ягоных знакаў i сімвалаў, даследаванне яго ідэйна-эстэтычнай адметнасці і тыпалагічнай злучанасці з еўрапейскім культурным працэсам. Ведама, што паэтычнае жыццё таго часу стракаціць літаратурнымі суполкамі, мастацкімі праграмамі і неардынарнымі творчымі лёсамі, сярод якіх заўсёды вылучаўся сваім талентам i пазіцыяй Уладзімір Дубоўка - актывіст "Маладняку" і лідэр "Узвышша". Нельга, аднак, сказаць, што паэтычнай спадчыне Дубоўкі сёння нададзеная вылучная увага.
Тут больш пашанцавала іншым ягоным выбітным i таленавітым сучаснікам: так, акуратна сабраная і надрукаваная ў серыі "Беларускі кнігазбор" спадчына Ларысы Геніюш, Вацлава Ластоўскага, Уладзіміра Жылкі, Наталлі Арсенневай; выйшаў падрыхтаваны двухтамовік твораў Язэпа Пушчы, грунтоўны аднатамовік Язэпа Лёсіка і поўны збор твораі Янкі Купалы, што яшчэ зусім нядаўна немагчыма было нават уявіць. Нашая культурная спадчына паступова адкрываецца для нас у сваёй паўнаце, але поле дзейнасьці тут яшчэ невымернае.
Даследчыкамі творчасці Ул.Дубоўкі ў розныя часы былі А.Луцкевіч, А.Бабарэка, Д.Я.Бугаёў, М.Арочка.
У айчынным беларускім друку цягам 1990-х гг. апублікавана ці мала цікавых матэрыялаў, пазначаных новым поглядам на постаць паэта і літаратурны рух 1920-х гг. Найперш тут трэба назваць гісторыка-архіўныя: артыкул Уладзіміра Міхнюка "Вязень сумлення", дзе выкарыстаныя пратаколы паказанняў Дубоўкі паводле справы "Саюзу вызвалення Беларусі" у 1930 г.; публікацыю Яніны Кісялёвай успамнаў Mapыі Дубоўкі "Мае санаторыі і курорты", дзе перажытае паэтам i ягонай жонкай падчас рэпрэсіяў уражвае сваёй жорсткай, праўдзівай канкрэтнасцю, за якой выразна адчуваецца трагізм эпoxi і мужнасць гэтых людзей, што здолелі вынесці ўсё і не зламацца, не страціць сваёй чалавечнасці.
Актуальнасць нашай працы бачыцца таксама ў тым, што праблема рэабілітацыі паэтаў, пісьменнікаў адносна маладая. Імёны пісьменнікаў, якія ў гады "барацьбы з нацыянал-дэмакратамі" былі высланы за межы рэспублікі (Я.Дыла, Я.Пушча, А. Чарнышэвіч, М. Грамыка, М.Зарэцкі, М.Лужанін, Л.Калюга, С.Ліхадзіеўскі, М.Нікановіч) яшчэ доўгі час нават пасля вяртання не маглі ачысціцца ад бруду. Зусім нядаўна чытач змог пазнаёміцца з творчасцю "забароненых" аўтараў.
Таму, разглядаючы ліра-эпічныя творы яшчэ раз пераконваемся, што абвінавачванне аўтара было бязглуздым і ненатуральным. А таму пачэснае імя паэта вартае таго, каб быць цалкам рэабілітавана і ўслаўлена.
Мэта работы: даследаваць ліра-эпічныя творы Ул.Дубоўкі ў кантэксце "Узвышанскай" паэзіі.
У сувязі з мэтай і актуальнасцю работы можна выдзеліць шэраг задач даследавання:
" Падаць звесткі з жыццёвага і творчага лёсу пісьменніка;
" Разгледзець сімволіку "Узвышша" і мастацкія традыцыі дадзенага літаб'яднання;
" Абазначыць мастацкія асаблівасці паэмы "Штурмуйце будучыні аванпосты";
" Ахарактарызаваць паэму Ул.Дубоўкі "І пурпуровых ветразяў узвівы".
Аб'ектам даследавання выступае літаратурная спадчына Ул.Дубоўкі
Прадмет даследавання - ліра-эпічныя творы Ул.Дубоўкі.
Список литературы1. Адамовіч, А. Да гісторыі беларускае літаратуры. /А.Адамовіч. - Мн.: Выдавецтва "Зьміцер Колас", - 2005. - 887 с.
2. Багдановіч, І. "На дзіды сэрца накалю..."/І.Багданвіч//Полымя, 1996, -№2, -С. 227 - 233.
3. Бугаёў, Д.Я. Далягляды паэта./Д.Я.Бугаёў// ЛіМ. - 1970. - 17 ліпеня. - С. 6.
4. Бугаёў, Д.Я. Уладзімір Дубоўка. /Д.Я.Бугаёў. - Мн.: Бел. навука, 2005. - 324 с.
5. Булыка, Г. Страсці па лясной ружы/Г.Булыка// Крыніца, 1997. -№8. - С. 33-34.
6. Гісторыя беларускай літаратуры: XX стагоддзе (20-50-я гады):Падручнк/ У.В.Гніламёдаў,В.В. Казлова, М.А. Лазарук і інш; Пад агул. Рэд. М.А.Лазарука, А.А. Семяновіча. - Мн.: Выш. Шк., 2000. - 511 с.
7. Дранько-Майсюк, Л. Сваяцтва постацяў. /Л.Дранько-Майсюк// Крыніца. - 1997. - №8. - С. 39.
8. Дубоўка Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса; рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. - Мн., 1993. - Т. 2. - С. 378-384.
9. Дубоўка, У. О Беларусь, мая шыпшына…: выбранае / У. Дубоўка. - Мінск: Маст. літ., 2002. - 318 с.
10. Жылка, У. Выбраныя творы / Укл., прадм. і камент. М. Скоблы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998. - 457 с.
11. Каб жыло наша Слова: зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага / пад агул. рэд. М. І. Новік; [рэдкал.: М. І. Новік, Л. І. Яўдошына, В. М. Касцючык, С. Ф. Бут-Гусаім].- Брэст, 2009. - 316 с.
12. Канакоцін, О. Літаратура - зброя клясавай барацьбы. /О.Канакоцін. - Мн., - 1931. - 351 с.
13. Конан, У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917-1934 гг.). - Мн., 1968. - 355 с.
14. Лойка, А., Пшыркоў, Ю. Пясняр высокіх дум і глыбокіх пачуццяў /А.Лойка, Ю.Пшыркоў// На высокай хвалі. Мн., 1980. - 322 с.
15. Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. - Мн:, 2003. - 336 с.
16. Міхнюк, У. Вязень сумлення. /У.Міхнюк // Полымя. - 1996. - № 2. - Т. 2. - 371 с.
17. Мушынскі, М. І. Беларуская крытыка i літаратуразнаўства. 20-30-я гады. - Мн., 1975. - 428 с.
18. Пшыркоў, Ю. С. Беларуская савецкая проза. /Ю.С.Пшыркоў- Мн., 1960. - 539 с.
19. Узвышша. Часопіс літаратуры, мастацтва і крытыкі. 1927. - № 1 / Факсімільнае выданьне / прадм. П. Навуменкі. - Мінск: "Радыёла-плюс", 2007. - 172 с.