СЛОВЫ ЯК СПОСАБ АДЛЮСТРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СЕМАНТЫКІ Ў ПРЫКАЗКАХ І ПРЫМАЎКАХ 67 (Белоруссия)

СодержаниеЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА І.ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫВУЧЭННЯ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СЕМАНТЫКІ МОВЫ
1.1. Нацыянальна-культурны кампанент лексічнага значэння слова як адлюстраванне ўзаемасувязі мовы і культуры
1.2. Прыказка і прымаўка як носьбіт нацыянальна-культурнай інфармацыі
ГЛАВА ІІ. СЛОВЫ ЯК СПОСАБ АДЛЮСТРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СЕМАНТЫКІ Ў ПРЫКАЗКАХ І ПРЫМАЎКАХ
2.1. Назвы пабудоў і хатніх рэчаў у беларускіх прыказках і прымаўках
2.2. Назвы святаў і абрадаў беларусаў у прыказках і прымаўках
2.3. Назвы прылады працы селяніна
2.4. Анамастычныя назвы ў прыказках і прымаўках
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТАК

ВведениеАдным з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследаванняў з'яўляецца праблема ўзаемадачыненняў мовы і культуры, асаблівасці адлюстравання духоўнага свету моўнымі сродкамі. Як вядома, у кожнай мове выяўляецца нацыянальная спецыфіка светабачання, спосаб фіксацыі тых ці іншых фактаў рэчаіснасці.
Праблема ўзаемадзеяння культуры і мовы з'яўляецца аб'ектам даследавання шматлікіх навуковых дысцыплін. Так, да яе звяртаюцца прадстаўнікі этнапсіхалінгвістыкі, сацыялінгвістыкі, лінгвакультуралогіі, псіхалінгвістыкі.
Пытаннямі мовы і культуры, іх узаемадзеяння і ўзаемадачынення цікавіліся яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя такія вучоныя, як А.А.Патабня, У.Уорс, Вільгельм фон Гумбальт.
З сучасных лінгвістаў, якія займаюцца распрацоўкай канцэпту, - Варкачоў С.Г. ("Лінгвакультуралогія" (2001), "Дыскурсная варыятыўнасць лінгваканцэпту" (2005), Карпаў В.А. ("Скрозь прызму канцэптаў" (2004), Кашалёў А.Д. ("О концептуальных значениях приставок -О/-ОБ" (2004), Чарапанаў М.В. ("Сэнсавая структура канцэптаў "свет" і "цемра" і яе моўнае выражэнне" (2003).
Уласцівасць мовы адлюстроўваць адметнасць культуры яе носьбітаў абумоўлена кумулятыўнай функцыяй мовы, якая заключаецца ў назапашванні і захаванні традыцый, гістарычных здабыткаў, нацыянальнай свядомасці народа. Мову ў яе кумулятыўнай функцыі даследчыкі разглядаюць як механізм, што спрыяе кадзіраванню і трансляцыі культуры.
У кантэксце ўзаемазвязанага вывучэння мовы і традыцыйнай культуры беларускага народа аб'ектам увагі становяцца культурна афарбаваныя моўныя адзінкі, якія з'яўляюцца прадуктам кумулятыўнай функцыі мовы і тым ці іншым элементам сваёй семантыкі або структуры адлюстроўваюць сувязь мовы і культуры:
o найменні прадметаў і з'яў традыцыйнага беларускага побыту;
o безэквівалентная лексіка;
o міфалагізаваныя моўныя адзінкі, абрадава-рытуальныя формы культуры, замацаваныя ў фразеалагізмах, парэміях, вобразна-метафарычных адзінках;
o прыказкі і прымаўкі, паходжанне і функцыянаванне якіх звязана з традыцыйнай культурай беларусаў;
o сімвалы нацыянальнай культуры;
o традыцыйныя формы маўленчых паводзін;
o тэксты як адзінкі культуры.
Вывучэнне этнаграфічных тэм (традыцыйныя гаспадарчыя заняткі беларусаў, народнае жыллё, адзенне, кухня, сямейная і каляндарная абраднасць, фальклор, народная музыка, харэаграфія, рэлігійныя вераванні, народныя веды), стварае ўмовы для асэнсавання самабытнасці, эстэтычнай каштоўнасці традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа.
Мэтай дадзенай дыпломнай працы з'яўляецца даследаванне лексікі з нацыянальна-культурным кампанентам (на базе беларускіх прыказак і прымавак). Рэалізацыю названай мэты забяспечвае лінгвакультуралагічны падыход, звязаны з вывучэннем мовы праз прызму нацыянальнай і сусветнай культур. У аснову ўказанага падыходу пакладзена формула "мова + культура", якая ў выніку лінгвістычных, культуралагічных, псіхалінгвістычных і лінгвадыдактычных даследаванняў апошніх дзесяцігоддзяў трансфармавалася ў пастулат "культура праз мову і мова праз культуру", або "прысваенне фактаў культуры ў працэсе выкарыстання мовы і авалоданне мовай на аснове прысваення фактаў культуры".
Дзеля дасягнення пастаўленай мэты намі быў вылучаны шэраг задач даследавання:
" Прааналізаваць лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання;
" Адзначыць тэарэтычныя аспекты нацыянальна-культурнага кампаненту мовы;
" Даследаваць асноўныя мэты і задачы лінгвакраіназнаўства як навукі;
" Разгледзець на базе прыказак і прымавак вобраз беларускага селяніна.
Матэрыялам даследавання з'яўляюцца беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. Аўтарская картатэка налічвае 450 словаўжыванняў.
Вядучымі метадамі, што дазволілі комплексна разгледзець праблему даследавання, з'яўляліся: параўнальна-супастаўляльны метад, метад структурна-семантычнага апісання,
Список литературы1. Аксамітаў А. Прыказкі і прымаўкі: Тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак з архіваў, катэдральных збораў, рэдкіх выданьняў ХІХ і ХХ ст. - Менск: Беларуская навука, 2000. - 320 с.
2. Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / уклад. А.С. Фядосік. - Мінск: Ураджай, 2002. - 298 с.
3. Арцямёнак, Г. А. Этнічная і культурная функцыі беларускай мовы ў дыяхраніі і сінхраніі / Г. А. Арцямёнак // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. - 2008. - № 4. - С. 104-107.
4. Беларуская міфалогія: энцыкл. слоўнік / склад. І. Клімковіч; рэдкал.: С. Санько [і інш.]. - 2-е выд. - Мінск: Беларусь, 2006. - 598 с.
5. Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: БелЭн, 2005 - 2006. - 2 т.
6. Бялявіна, В.М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. - Мінск: Беларусь, 2007. - 303 с.
7. Валодзіна, Т.В. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў / Т.В. Валодзіна. - Мінск: Тэхналогія, 1999. - 167 с.
8. Гарошка Л. Уводзiны ў беларускую мiфалогiю //Бел. гiст. часопiс, 1996, - №3, - С.34-42.
9. Гачев, Г. Д. Национальные образы мира, Космо-Психо-Логос / Г. Д. Гачев. - М.: изд. группа Прогресс: Культура, 1995. - 453 с.
10. Даўбешка, Н. П. Лексіка беларускай мовы з этнасемнай абумоўленасцю рускамоўнай безэквівалентнасці / Н. П. Даўбешка // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі: матэрыялы рэсп. навук. канф. (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г. М. Малажай), Брэст, 20-21 сак. 2008 г. / Брэсц. дзярж. ун-т; пад агул. рэд. М. І. Новік;. - Брэст, 2008. - С. 51-53.
11. Дзядова, А. С. Назвы святаў і прысвяткаў у беларускіх прыказках і прымаўках як крыніца лінгвакраіназнаўчай інфармацыі / А. С. Дзядова // VІІІ навуковыя чытанні, прысвечаныя С. Некрашэвічу: зб. навук. арт.: у 2 ч. - Гомель, 2007.
12. Дзядова А.С. Этнакультурная адметнасць назваў страў нацыянальнай кухні ў беларускіх прыказках і прымаўках //Куляшоўскія чытанні: Мат-лы міжнароднай навуковай канф. Магілёў. 24 красавіка 2009. Магілёў. - 2009. - С. 125 - 127.
13. Іваноў Я.Я. Афарызм як прадмет філалогіі і аб'ект лінгвістыкі // Веснік Беларускага ун-та. Сер. 4. 1994, № 3. С. 61-65.
14. Казакова, І.В. Беларускі фальклор: вучэб. дапаможнік / І.В. Казакова. - Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2007. - 309 с.
15. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. - 2-е выд. - Мінск: Беларусь, 2003. - 350 с.
16. Ленсу, Я.Ю. Сімволіка беларускіх народных сельскагаспадарчых пабудоў для ўтрымання хатняй жывёлы / Я.Ю. Ленсу // Народная асвета. - 2007. - № 3. - С. 87 - 88.
17. Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. - Мінск: Бел. навука, 2002. - 511 с.
18. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. - Мінск: БелЭн, 2004. - 448 с.
19. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. - 2-е выд. - Мінск: Полымя, 2002. - 240 с.
20. Малахава, Л. Каларыстычны вобраз нацыянальнага адзення беларусаў і яго рэгіянальныя асаблівасці / Л. Малахава // Беларус. гіст. часоп. - 2006. - № 7. -С. 43 - 46.
21. Маленка, Л.І. Беларускі народны касцюм / Л.І. Маленка. - Мінск: Ураджай, 2001. - 160 с.
22. Маслова, В.А. Введение в лингвокультурологию: учеб. пособие / В.А. Маслова. - М.: Наследие, 1997. - 207 с.
23. Народная культура Беларусі: энцыкл. даведнік / пад агул. рэд. В.С. Цітова. - Мінск: БелЭн, 2002. - 432 с.
24. Раманюк, М. Беларускае народнае адзенне: альбом / М. Раманюк. - Мінск: Беларусь, 1981. - 47 с.
25. Рапановіч Я. Н. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. Выд. 2-е, дап. і перапр. Мінск, "Вышэйш. школа", - 1974, - 384 с.
26. Садоўская, А.Л. Фразеалогiя ў кантэксце культуры: сучасныя падыходы да вывучэння (этналiнгвicтычны) // Роднае слова. - 2008. - № 4. - С. 35 - 39.
27. Садоўская, А.Л. Лiнгвакультурны падыход да аналiзу фразеалагiчных рэсурсаў мовы // Роднае слова. - 2008. - № 8. - C.44-46.
28. Садоўская, А.Л. Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі // Роднае слова. - 2008. - № 2. - С. 42 - 46.
29. Сівіцкая, Н.В. Лексіка сакральна маркіраванага адзення ў народна-гутарковай мове: семантычнае поле адзення ў традыцыйнай культуры беларусаў / Н.В. Сівіцкая // Народная асвета. - 2006. - № 2. - С. 84 - 86.
30. Славянские древности: этнолингвистический словарь: в 5 т. / редкол.: Н.И. Толстой (отв. ред.) [и др.]. - М.: Междунар. отношения, 1995 - 2004. - 3 т.
31. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65 000 слоў/ Пад рэд. М.Р.Судніка, М.Н.Крыўко. - Мн.: БелЭн, - 2002. - 784 с.
32. Халеева, И.И. Некоторые проблемы обучения межкультурной коммуникации на основе когнитивного подхода. Психолингвистика и межкультурные взаимоотношения: Тезисы докладов 10 Всесоюзного симпозиума по психолингвистике и теории коммуникации. Москва. 3-6 июня, 1991.- М.: АН СССР, Ин-т языкознания, 1991.- С. 310-312.
33. Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура / В.С. Цітоў. - 2-е выд. - Мінск: Беларусь, 2001. - 207 с.